алень, дзікая жвачная жывёліна атрада парнакапытных з галінастымі рагамі і кароткім хвастом.

агульная назва і назва самца:
алень м. — агульн. (Мат. апыт.),
лень м. — Слаўг., Касц., Клім. (Мат. апыт.),
елень м. — Зэльв., Вілен. р. (СПЗБ),
ялень м. — Воран. (СПЗБ).

самка:
аленіха ж. — агульн. (Мат. апыт.),
аляніца ж. — Воран. (Мат. Гарадз.).

аленя:
аляня н. — паўдн.-зах. д.,
алянё н. — сярэд.-бел. г.,
алянёнак м. — паўн.-усх. д. (ТС, Мат. апыт.),
алянюк м., аленючок м. памянш. — Воран. (Мат. Гарадз.).

Паведаміць пра недакладнасьць