бабёр, паўводны звер — грызун, які жыве ў лесе каля рэк і іншых вадаёмаў і мае каштоўнае футра.

агульная назва і назва самца:
бабёр м. — агульн. (Мат. Гарадз., Бялькевіч, Мат. апыт.),
бабер м. — усх.-пал. р. (ТС, Мат. апыт.),
бабрак м. — Чэрв. (Шатэрнік),
бобр м. — агульн. (СПЗБ, Мат. апыт.).

самка:
бабрыха ж. — агульн. (Мат. Гарадз., Мат. апыт.),
бабрыца ж. — Люб. (СПЗБ),
вадзяніца ж. — Дзятл. (Сцяшковіч).

бабраня:
бабраня н., бабранё н., бабронак м. — адпаведна паўдн.-зах. д., сярэд.-бел. г., паўн.-усх. д. (Мат. Гарадз., Мат. апыт.).

Паведаміць пра недакладнасьць