вавёрка ж., вавёрачка ж. памянш. — асн. мас. г., за выключэннем усх.-маг. р. (ДАБМ, АЛА, СПЗБ, НС, Мат. Гарадз., Мат. апыт.),
вавюрка ж. — паўн.-зах. з. (ДАБМ),
віёрка (віорка) ж. — Ваўк., Маст., Свісл., Стаўб. (ДАБМ, АЛА, СПЗБ, Шаталава),
віюрка ж. — Ваўк. (СПЗБ),
вівёрка ж. — Гарадз. (ДАБМ),
яёрка ж. — поўдзень паўн.-зах. з. (ДАБМ, АЛА, СПЗБ, НЛ, З нар. сл., Мат. Гарадз., Шаталава),
явёрка ж. — Бярэз., Ганц., Шчуч., Старадарож. (АЛА, Мат. Гарадз., Шаталава),
яўёрка ж. — Стол., Ганц. (СПЗБ, ТС),
явюрка ж. — Пруж. (СПЗБ),
авёрка ж. — Гарадз., Шчуч. (АЛА, З нар. сл.),
аверка ж. — Гарадз., Іван. (ДАБМ),
аёрка ж. — Дзятл. (Сцяшковіч),
вёрка ж. — Свісл. (АЛА),
ляверка ж. — спарадычна зах.-пал. г. (ДАБМ, ЛП),
лівірка ж. — Берасц., Пін. (АЛА, ЖНС),
вяверыца ж. — Пін. (ДАБМ),
белка ж., белачка ж. памянш. — асн. мас. г., за выключэннем паўн.-зах. з. і зах.-пал. г. (ДАБМ, АЛА, СПЗБ, ЖНС),
беліца, бяліца (былыця) ж. — Малар. (ДАБМ, НЛ),
векша ж. — Пол., Беш., Смален. р. (ДАБМ, Каспяровіч, Насовіч, Дабравольскі),
скакуха ж., скакушка ж. памянш. — Слон., Беш. (Сцяшковіч, Каспяровіч),
рудка ж. — Івян. (АЛА).
малое ў вавёркі:
ваверчаня н., яерчаня н., белчаня н. — паўдн.-зах. д.,
ваверчанё н., яерчанё н., белчанё н. — сярэд.-бел. г.,
бяльчонак м., бельчанёнак м. — паўн.-усх. д. (СЦБ, Мат. Гарадз., Янкова, Мат. апыт.).