агульная назва:
вожык м. — асн. мас. г., за выключэннем віц.-маг. і зах.-пал. г. (ЛАБНГ, АЛА, Мат. Гарадз., Насовіч, Шатэрнік),
еж м. — зах.-пал. г. (ЛАБНГ, АЛА),
ёжык м. — спарадычна зах.-пал. г., поўдзень паўн.-зах. з., Вілен. р. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ),
ёж м. — спарадычна віц.-маг. г. (ЛАБНГ, АЛА),
ёжык м. — віц.-маг. г., поўдзень паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Насовіч),
ёржык м. — Ветк. (ЛАБНГ),
ожык м. — Слон., Свісл., Саліг., Карм. (ЛАБНГ, АЛА, Шаталава),
в'ёжык м. — Астр. (ЛАБНГ).
самка:
важыха ж. — Мядз. (СЦБ),
яжыха ж. — Навагр., Мсцісл., Лоеў. (Мат. Гарадз., Янкова, Мат. апыт.),
ажыха ж. — Лун. (ЛАБНГ),
ежачка ж. — Лоеў. (Мат. Гом.).
малое ў вожыкаў:
важаня н. — Круп., Лаг., Смал. (СЦБ),
важанё н. — Карэл. (Мат. Гарадз.),
ежаня н. — паўдн. р. (ЛАБНГ),
ежанёнак м. — віц.-маг. г. (Мат. апыт.),
ежанё н. — Светлагор. (Мат. Гом.),
ежанок м. — Слаўг. (ЛАБНГ),
важук м. — Воран. (Сл. Гарадз.),
яжук м. — Навагр. (Мат. Гарадз.).