заяц, невялікі звярок атрада грызуноў з доўгімі заднімі нагамі, доўгімі вушамі і кароткім хвастом.

заяц м. — агульн. (АЛА, Бялькевіч, Станкевіч),
заюк м. — мясц. (Насовіч),
заюхна м. — мясц. (Насовіч),
зайка м. — мясц. (Насовіч),
малік м. 'малады заяц' — Гом. (Мат. Гом.),
шуміла м. 'спужаны заяц' — Ветк. (Мат. Гом.);

заяц-шарак:
шарак м. — Лаг., Стаўб., Нясв., Чач. (ЛАБНГ, СЦБ, Мат. Гом., Насовіч),
сярак м. — усх.-маг. р. (Насовіч, Мат. апыт.),
русак м. — Клім. (ЛАБНГ);

заяц-бяляк:
бяляк м. — Віц., Лаг., Лун., Стол., Лельч. (ЛАБНГ, Каспяровіч),
бялюк м. — Чэрык. (ЛАБНГ).

самка:
зайчыха ж. — агульн. (Мат. Гарадз., Бялькевіч, Мат. апыт.).

зайчаня:
зайчаня н., зайчанятка н. памянш. — паўдн.-зах. д.,
зайчанё н. — сярэд.-бел. г.,
зайчанёнак м., зайчонак м. — паўн.-усх. д. (СЦБ, Мат. Гарадз., Мат. апыт.),
зайчонак м. — Бял. (Яўсееў).

Паведаміць пра недакладнасьць