каза, невялікая свойская і дзікая парнакапытная жвачная жывёліна сямейства пустарогіх.

агульная назва:
козы мн. — агульн. (Мат. апыт.),
маркацінне н. зборн., пагард. — Ушацк. (НЛ).

самка, каза:
каза ж., козка ж. памянш. — агульн. (СПЗБ, Янкоўскі, Мат. апыт.).

самец, казёл:
казёл м. — агульн. (АЛА, Бялькевіч, Янкоўскі, Янкова),
казёльчык м. памянш. — Слаўг. (АЛА),
казёлчык м. памянш. — Гарадз. (АЛА),
казельчык м. памянш. — Касц., Капат. (АЛА).

казляня:
казляня н. — паўдн.-зах. д. (ЛАБНГ, АЛА),
казлянятка н. памянш. — Навагр. (ЛАБНГ, АЛА),
казлянё н. — сярэд.-бел. г. (ЛАБНГ, АЛА),
казлянётка н. памянш. — Смален. р. (ЛАБНГ, АЛА),
казлянёнак м., казлёнак м. — паўн.-усх. д. (ЛАБНГ, АЛА, СЦБ),
казля н. — Берасц. (АЛА),
казлятка н. памянш. — Пух. (АЛА),
казляк м., казлячок м. памянш. — мясц. (Насовіч),
казлюк м. — Мёр., Пін., Паст., Воран. (ЛАБНГ, АЛА),
казлішка м. — Ветк. (АЛА),
казяня н., казянятка н. памянш. — паўдн.-зах. д., зах.-пал. г. (ЛАБНГ, АЛА, ТС, СЦБ, Мат. мен.-мал., Янкоўскі, Янкова),
казянё н. — Малад., Івян., Карэл., Бярэз. (ЛАБНГ, АЛА, Станкевіч),
казянётка н. памянш. — Віл. (АЛА, СПЗБ),
казянёнак м. — Бял., зах.-бран. р. (АЛА, Растаргуеў),
казянюк м. — Гарадз. (ЛАБНГ, АЛА),
казялок м. — Мёр., Паст. (ЛАБНГ, АЛА),
казюк м., казючок м. памянш. — Пін. (ЛАБНГ, АЛА).

Паведаміць пра недакладнасьць