кот, свойская жывёліна сямейства кашачых са звычкамі драпежніка, якая ловіць птушак і мышэй.

агульная назва:
каты мн. — агульн. (Мат. апыт.),
кацькі мн. 'кацяняты' — пашыр. (Мат. апыт.).

самка, кошка:
кошка ж. — агульн., за выключэннем паўн.-зах. з. (АЛА, СПЗБ, Бялькевіч, Янкова, Мат. апыт.),
котка ж. — паўн.-зах. з., а таксама Беластоц. р., Латгал. р., Вілен. р. (АЛА, СПЗБ, Мат. Гарадз., Мат. мен.-мал., Шаталава, Станкевіч),
кацэся ж. экспр. — Лоеў. (Янкова),
курняўка ж., каўка ж. дзіц. — Мсцісл. (Юрчанка).

самец, кот:
кот м. — агульн. (АЛА, СПЗБ, Бялькевіч, Станкевіч, Мат. апыт.),
каток м. памянш. — Пол., Смарг., Лаг., Бял., Слаўг. (СПЗБ, Янкоўскі, Станкевіч),
коцік м. памянш. — Пол., Лёзн., Мсцісл., Слаўг. (АЛА, Мат. апыт.),
катусь м. ласк. — Брасл. (СПЗБ),
каціляпа м. ласк. — Бял. (Яўсееў).

кацяня:
кацяня н., кацянятка н. памянш. — паўдн.-зах. д., зах.-пал. г. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Янкова),
кацянё н., кацянётка н. — сярэд.-бел. г. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Мат. Гарадз., Станкевіч),
кацянёнак м. — паўн.-усх. д. (ЛАБНГ, АЛА),
кацёнак м. — спарадычна паўн.-усх. д. (ЛАБНГ, АЛА),
кацянок м. — Мсцісл., Слаўг. (ЛАБНГ, АЛА, Мат. апыт.),
кацянюк м. — Гарадз. (ЛАБНГ, АЛА),
кацюк м. — Воран., Іўеў., Пін. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, ТС, Шаталава),
какацяня н. — Гарадз. (ЛАБНГ),
касяня н. — Саліг. (ЛАБНГ),
касянёнак н. — Слаўг. (ЛАБНГ).

Паведаміць пра недакладнасьць