крот, невялікая млекакормячая жывёліна, якая прыстасавана для жыцця пад зямлёй.

крот м. — асн. мас. г. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Бялькевіч, Тарнацкі),
поўх м. — зах.-пал. г., Беластоц. р. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, ЛП, Шаталава, Тарнацкі),
точка ж. — паўднёвы ўсход зах.-пал. г. (ТС, Тарнацкі),
тачак м. — Пін. (ЛАБНГ, АЛА).

самка:
краціха ж. — агульн. (Мат. Гом., Мат. апыт.),
паўшыха — Драг. (ЛП).

малое ў кратоў:
крацяня н.; крацянё н.; крацянок м., крацянёнак м. — адпаведна паўдн.-зах. д., сярэд.-бел. г., паўн.-усх. д. (Мат. Гом., Яўсееў, Мат. апыт.),
паўшаня н. — Драг. (ЛП, Мат. апыт.).

Паведаміць пра недакладнасьць