мядзведзь, вялікая драпежная жывёліна з густой поўсцю і тоўстымі нагамі.

мядзведзь м. — агульн. (АЛА, СПЗБ, Мат. Маг., Бялькевіч),
вядзмедзь м., вядзмедзька м. памянш. — агульн. (АЛА, СЦБ, Н. сл-сць, Мат. Маг.),
нядзведзь м. — Івян., Гарадз., Карэл., Свісл. (ЛАБНГ, АЛА),
нядзмедзь м. — Свісл. (АЛА),
баравік м. 'мядзведзь, які жыве ў барах' — мясц. (Насовіч),
барцявік м. 'мядзведзь, які любіць барцявы мёд' — мясц. (Насовіч).

самка:
мядзведзіца ж. — агульн. (ЛАБНГ, АЛА),
мядзвядзіца ж. — Брасл., Гарадз., Свісл., Лёзн. (ЛАБНГ),
вядзмедзіца ж. — агульн. (ЛАБНГ, АЛА, СЦБ),
нядзведзіца ж. — Карэл. (ЛАБНГ, АЛА),
медзвіца ж. — Пін. (ЛАБНГ, АЛА),
мядзведзіха ж. — спарадычна паўн.-зах. з. і віц-маг. г. (ЛАБНГ, АЛА, Мат. Гом., Бялькевіч),
медзвядзіха ж. — Смарг., Валож., Кам., Драг. (ЛАБНГ, СПЗБ),
вядзмедзіха ж. — Шчуч. (ЛАБНГ, АЛА),
мядзвяжыха ж. — Лёзн. (АЛА),
мядзвіга ж. — Краснап. (Бялькевіч).

медзведзяня:
медзведзяня н., медзведзянятка н. памянш. — паўдн.-зах. д. (Мат. апыт.),
медзведзянё н. — сярэд.-бел. г. (Мат. апыт.),
медзвядзёнак м., медзведзянёнак м. — паўн.-усх. д. (Бялькевіч, Мат. апыт.).

Паведаміць пра недакладнасьць