пацук, жывёліна сямейства мышападобных, большая за мыш, з доўгім хвастом.

пацук м. — асн. мас. г., акрамя віц.-маг. г., а таксама Вілен. р. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Мат. Гарадз., Насовіч, Тарнацкі),
пац м. — спарадычна асн. мас. г., акрамя віц.-маг. г. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, ТС, З нар. сл., Каспяровіч, Насовіч, Шаталава, Шатэрнік),
пуцак м. — Верхнядзв., Рас., Беш. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, НС),
бац м. — Гарадз. р., спарадычна Віц., Пух. (ЛАБНГ, АЛА, Мат. мен.-мал., ЖС, Каспяровіч, Шаталава, Янкоўскі),
бацук м. — Верхнядзв., Іўеў., Кругл., Шчуч., Карэл., Маст., Старадарож., Нараўл. (ЛАБНГ, АЛА, ЖНС),
шчур м. — Гарадз., Свісл., зах.-пал. г., Вілен. р., Беластоц. р. (ЛАБНГ, АЛА, НЛ, Тарнацкі, Цыхун, Шаталава),
шчура ж. — Свісл., Нараўл. (Мат. Гом., Сцяшковіч),
крыса ж. — усх. з., паўночны ўсход зах.-пал. г. (ЛАБНГ, АЛА, Янкова),
смалянка ж. — віц.-маг. г. (ЛАБНГ, АЛА, Бялькевіч, Насовіч),
смаляч м. — Шум. (ЛАБНГ),
смалюга ж. — Кругл. (Мат. Маг.),
шалянуха ж. — Лёзн. (АЛА).

пацучаня:
пацучаня н. — Навагр. (Мат. Гарадз.),
шчураня н. — Ельск. (Мат. Гом.).

Паведаміць пра недакладнасьць