тхор, драпежная жывёліна сямейства куніцавых з каштоўным футрам.

тхор м. — агульн., акрамя паўн. — зах. з. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, ЛП, Бялькевіч, Насовіч),
хор м. — Гарадоц., Беш., Ваўк. (ЛАБНГ),
харок м. — Шарк., Пол. (ЛАБНГ),
шашок м. — паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Мат. Гарадз., Гарэцкі, Каспяровіч),
смярдзюк м. — Навагр., Лельч. (ЛАБНГ, Мат. Гом.),
хохлік м. — Гарадз. (Сцяшковіч).

самка:
тхарыха ж. — Драг. (ЛП),
шашыца ж. — Бераст. (ЛАБНГ).

тхараня:
тхараня н., тхаранё н., тхаронак м., тхаранёнак м. — адпаведна паўдн.-зах. д., сярэд.-бел. г., паўн.-усх. д. (Мат. апыт.).

Паведаміць пра недакладнасьць