аўсянка, пеўчая птушка, падобная да вераб'я, але з даўжэйшым, чым у яго, хвастом.

аўсянка ж. — Краснап., Стол. (ЛП, Бялькевіч),
смяцюх м. — зах. з. (ЛАБНГ, СПЗБ, Сл. Гарадз., ЛП, Сцяшковіч, Шаталава, Федароўскі, ПБ, ЭПБ),
пасмецюх м., пасмецюха ж. — Малар., Маз. (ЛП, ЛАБНГ),
смяцюга ж. — Карэл. (ЛАБНГ),
смяцюшка ж. — Стол. (ЛП),
смяцюр м. — Лун. (Шаталава),
сметнік м. — Пух., Івац., Малар., Стол., Маз. (ЛАБНГ, ЛП, ЭПБ),
смятнюк м. — Лельч. (НЛ).

Паведаміць пра недакладнасьць