галка, аселая сярэдняй велічыні птушка сямейства крумкачовых з чорным апярэннем цела і шэрым - шыі і галавы.

галка ж. — агульн., за выключэннем паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, СПЗБ, ЛП, Бялькевіч),
галіца ж. — Маст., Валож., Лун., Стол. (ЛАБНГ, СЦБ, ТС, ЛП, НС, Шаталава, Насовіч, Станкевіч),
галец м. — Віл. (ЛАБНГ, СПЗБ),
каўка ж., калка ж. — паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, СПЗБ, СЦБ, Мат. мен.-мал., Сл. Гарадз., ЖС, Каспяровіч, Сцяшковіч, Шаталава, Насовіч).

Паведаміць пра недакладнасьць