глушэц, лясная буйная птушка сямейства цецерукоў з пярэстым апярэннем.

глушэц м. — віц.-маг. г., усх.-пал. р. (СПЗБ, ЛП, ПБ, Бялькевіч, Насовіч, Янкоўскі, Станкевіч),
глусец м. — мясц. (НЛГ),
глушак м. — Паст., Жытк. (СПЗБ, ТС),
глухар м. — Стол. (ЛП),
глушэнь м. — Смален. р. (Дабравольскі),
глушмень м. — Краснап. (Бялькевіч),
глуст м. — Жытк. (Мат. апыт.),
турлушка ж. — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
когут м. — мясц. (ПБ, ЭПБ).

Паведаміць пра недакладнасьць