голуб, птушка сярэдняй велічыні з пераважна шызым розных адценняў апярэннем.

голуб м. — агульн., за выключэннем паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, АЛА, Бялькевіч),
галуб (алуб) — пераважна паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Станкевіч),
галубец м. — усх.-маг. р., спарадычна ў іншых месцах (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, ЛП),
галубок м. — зах.-пал. г. і поўдзень гарадз.-бар. г. (ЛАБНГ, АЛА).

дзікі голуб туркаўка:
туркаўка ж. — усх.-пал. р., паўн. р. (ТС, ЛП, Мат. Гом., Каспяровіч, ПБ),
турукалка (турукоўка) ж. — Стол. (ЛАБНГ, ЛП),
турчалка ж., турчык м. — Светлагор. (Мат. Гом.),
турок м. — мясц. (Станкешч),
турлушка ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
гарлянка ж. — Жытк. (ТС),
гарлячок м. — мясц. (НЛГ),
голуб лазавы — Лельч. (ЛП).

дзікі голуб вяхір:
вяцюг м. — Чэрык. (ЛАБНГ).

дзікі голуб клінтух:
клінтух м. — Краснап. (Бялькевіч).

самка:
галубка ж. — агульн. (ЛАБНГ, АЛА, Бялькевіч, Янкова),
голубіца ж. — Гарадз. (АЛА),
галуба ж. — Смален. р. (Дабравольскі).

Паведаміць пра недакладнасьць