дзяцел, лясная птушка з доўгай моцнай дзюбай, якая здабывае корм з-пад кары дрэў.

дзяцел м., дзятлік м. памянш. — агульн. (АЛА, ЛП, Бялькевіч, Станкевіч),
дзяцель м. — Гарадз. р., Вілен. р. (СПЗБ),
дзяхцел м., дзяхцёл м. — зах.-пал. г. (АЛА),
дзяхтоль м. — Беластоц. р. (СПЗБ),
яцёл м. — Кам., Драг. (АЛА, ЛП, ЖНС),
стукач м. — Астр. (Сл. Гарадз.),
дублік м. — Іўеў. (Сцяшковіч).

жаўна:
жаўна ж. — агульн. (СПЗБ, Сл. Гарадз., Мат. мен.-мал., ЛП, ПБ, Янкова, Гарэцкі, Насовіч),
дзяцел чорны — мясц. (ЭПБ).

Паведаміць пра недакладнасьць