жаваранак, палявая невялікая пеўчая птушка атрада вераб'іных з чубком на галаве.

жаваранак м. — паўдн.-зах. д., зах.-пал. г. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ),
жаваранка ж. — пераважна паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, СПЗБ, ЛП, Станкевіч),
жаваронка ж. — Гарадз. (ЛАБНГ),
жавараначка ж. — Драг. (ЛП),
жарванак м. — Асіп., Гл., Акц., Светлагор., Маз. (ЛАБНГ),
жаўранак м. — усх.-маг. р. (ЛАБНГ),
жаўнарак м. — Крыч., Касц. (АЛА),
жаўронак м. — Лельч. (Мат. Гом.),
жаўранік м. — Рас. (ЛАБНГ),
жарванка ж. — Старадарож., Калінк. (ЛАБНГ, АЛА),
жарнаўка ж. — Бярэз. (ЛАБНГ, СПЗБ),
жаўранка ж. — спарадычна паўн.-усх. д. (ЛАБНГ, СЦБ, Каспяровіч, Станкевіч),
жаўнарка ж. — Беш., Капат., Лельч. (АЛА),
жаўрук м., жаўручок м. — Гарадз. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Станкевіч),
жаўронак м. — паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Н. сл-сць),
скаўронак м. — паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Н. сл-сць),
скаронка ж. — Ашм. (ЛАБНГ),
гарададолік м. — Лун. (Шаталава),
гарадок м. — Лельч. (ЛП),
целявоз м. — Рэч. (ЛАБНГ),
трапятуха ж. — Маз. (ЛП).

Паведаміць пра недакладнасьць