агульная назва:
качкі мн. — паўдн.-зах. д., сярэд.-бел. г. (ДАБМ, АЛА, Мат. апыт.),
вуткі мн. — паўн.-усх. д. (ДАБМ, АЛА, Мат. апыт.),
вутвы мн. — усх.-пал. р. (ТС, Янкоўскі, Янкова).
самка, качка:
качка ж. — паўдн.-зах. д., сярэд.-бел. г., Беластоц. р., Вілен. р. (ДАБМ, АЛА, СПЗБ, Мат. Гарадз., ЛП),
вутка ж. — паўн.-усх. д. (ДАБМ, АЛА, СПЗБ, СЦБ, Мат. Гарадз., Бялькевіч, Янкова, Мат. апыт.),
вутва ж., вутаўка ж. — заходняя частка ўсх.-пал. р. (ДАБМ, АЛА, ТС, ЛП),
вуціца ж. — Гом., Лоеў. (НЛГ, Янкова),
вуткаліца ж. — Стол. (ТС),
крахаўка ж. эмац. — Ушац. (ЖС),
вуця ж. ласк., вуля ж. ласк. — агульн. (НЛГ, ТС, Янкова, Мат. апыт.),
гогліца ж. 'самка ў дзікіх качак' — Жытк. (ТС),
забіранка ж. 'дзікая качка-наседка, ад якой забралі яйкі' — Стол. (ТС).
самец, качар:
качар м. — паўночна-заходняя частка паўдн.-зах. д., сярэд.-бел. г. (ЛАБНГ, АЛА, Мат. Гарадз., ЛП),
качар м. — Шчуч., Слон (ЛАБНГ),
качур м. — сл.-маз. г. (ЛАБНГ, АЛА, ЖС, ЛП, Янкова, Янкоўскі, ПБ),
качур м. — паўднёва-заходняя частка Мен. р. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, СЦБ, З нар сл., Н. сл-сць, Янкоўскі),
селязень м., селязенька м. ласк. — паўн.-усх. д., спарадычна ўсх.-пал. р. (ЛАБНГ, АЛА, ЛП, Янкова),
селезень м. — спарадычна паўдн. р. (ЛАБНГ, АЛА, ЛП, Янкова),
селязён м. — Слуц., Стол. (ЛАБНГ, ТС),
селег (селюх) м. — зах.-пал. г. (ЛАБНГ, АЛА, НЛ, ЛП, Янкова),
зелязень м. — спарадычна ўсх.-пал. р., Беш (ЛАБНГ, АЛА, НС, Янкова),
вуцяк м., вутак м. — паўн. р. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, НС, Каспяровіч),
гогаль м. — Стол. (ТС).
качаня:
качаня н., качанятка н. памянш. — паўдн.-зах. д., зах.-пал. г. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, ЛП),
качараня н., качаранятка н. памянш. — Карэл., Навагр. (ЛАБНГ, АЛА, НЛ),
качанё н., качанётка н. — сярэд.-бел. г. (ЛАБНГ, АЛА),
качачанё н. — Пух. (АЛА),
качаранё н. — Валож. (ЛАБНГ, АЛА),
качук м. — Воран. (ЛАБНГ, АЛА, Шаталава),
качанюк м. — Гарадз. (ЛАБНГ, АЛА),
вуцяня н., вуцянятка н. памянш. — спарадычна ўсх.-пал. р., Слуц., Бабр., Іўеў., Валож. (ЛАБНГ, АЛА, ТС, Мат. Гарадз., СЦБ, Янкова),
вуцянёнак м. — паўн.-усх. д., зах.-бран. р. (ЛАБНГ, АЛА, Растаргуеў),
вуцёнак м. — спарадычна паўн.-усх. д. (ЛАБНГ, АЛА),
вуцюк м. — Пін., Стол. (ЛАБНГ, ЖС),
вуцька ж. — Чэрв. (СЦБ),
гарбач м. 'качаня-падлетак' — Стол. (ТС).
назвы дзікіх качак:
качка-крыжанка:
крыжэнь м., крыжань м. — Гом. р. (Мат. Гом., ПБ),
крыжак м. — Буда-Каш., Жытк. (Мат. Гом., НЛГ, ПБ),
крыжня ж. — Гл., Калінк., Петр. (Янкоўскі, Мат. Гарадз.),
крыжаха ж. — Лоеў. (Янкова),
кракаўня ж. — Брасл. (СПЗБ),
крахаўка ж. — Стол. (ТС),
крачка ж. — зах.-бран. р. (Растаргуеў),
кваква ж. — мясц. (Насовіч);
качка-чыранка:
чыранка ж. — Брасл. (СПЗБ),
цыранка ж. — Гарадз. (З нар. сл., Цыхун, ПБ, ЭПБ),
чырка ж. — усх.-пал. р. (ТС, ЛП, НЛ, ПБ, ЭПБ, Насовіч),
чырыца ж. — Лоеў. (Янкова),
чырыта ж. — Стол. (НЛ, ЛП),
чырэц м. — Стол. (ЛП),
чырок м. — усх.-маг. р. (Мат. апыт.),
чыручок м. — Малар (ЛП),
плікун м., пліскунчык м. — паўдн. р. (Мат. Гом., ПБ, ЭПБ);
качка шэрая:
неразнь ж., неразня ж. — Браг. (ПБ);
качка-шыраканоска:
лапаноска ж. — Слуц.,
травянка ж. — Браг.,
саксун м. — на Дняпры (ПБ),
чорная вутва — Стол (ЛП);
качка-нырэц:
нырэц м. — Мсцісл. (Мат. апыт.),
нурэц м., нарэц м. — Лельч. (ЛП),
нурчак м. — Малар. (ЛП);
нырэц чырвонагаловы:
сівак м., жылец м. — Пін.,
чэрнь сівая (сіваплечая) — Браг. (ПБ),
чарнушка ж. 'нырэц белавокі' — мясц. (ПБ),
нырэц-хахлач 'нырэц хахлаты' — Віц. (ПБ),
свірок м. 'турпан' — мясц. (ПБ);
качка-гогаль:
вогаліца ж., вагаліца ж., вогаль м. — паўдн. р. (ПБ).