кнігаўка, невялікая лугавая і палявая птушка з высокім чубком на галаве.

кнігаўка ж. — пераважна паўн.-усх. д., сярэд.-бел. г. (ЛАБНГ, СПЗБ, Каспяровіч, Станкевіч, ПБ),
кніга ж. — паўдн.-зах. д., Беластоц. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гарадз., Мат. Гом., НЛ, Нар. сл-сць, З нар. сл., ЛП, Шаталава, Янкоўскі, ПБ, ЭПБ),
кнігавіца ж. — Маст. (ЛАБНГ),
кігікаўка ж. — Беш. (НС),
кігікаўка ж. — Арш. (ЛАБНГ),
кігічка ж. — Бых. (ЛАБНГ),
кігіка ж. — Жыт. (ПБ, ЭПБ),
кілічка ж. — Шчуч. (Сцяшковіч),
кучаёк м. — Чач. (ЛАБНГ),
каня ж. — поўнач паўн.-усх. д. (ЛАБНГ),
канюх м. — Шкл., Мсцісл. (ЛАБНГ, Бялькевіч),
кірык м. — Касц. (ЛАБНГ),
кнёўка ж. — Астр. (Мат. Гарадз.),
кібіс м. — Віц., Лёзн., Шум., Мсцісл. (ЛАБНГ, СПЗБ, Бялькевіч),
пігаўка ж., пігалка ж., пікаўка ж. — паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, СПЗБ, НС, Сцяшковіч),
пігіца ж., пііца ж. — Ашм., Воран., Іўеў., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Сцяшковіч),
півіка ж. — Воран. (ЛАБНГ, СПЗБ),
пімпа ж., пімпя ж. — Брасл., Астр. (ЛАБНГ, СПЗБ, Сцяшковіч),
чыгікаўка ж. — Лід. (Сцяшковіч),
чаіца ж. — усх.-маг. р. (ЛАБНГ),
чайка ж. — спарадычна ўсх.-маг. р., паўдн. р., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, ЖНС, Н. сл-сць, ЭПБ, ПБ),
чыбіс м. — Брасл. (СПЗБ),
чубар м. — Шчуч. (Сцяшковіч),
піліпец м. — Брасл. (ЛАБНГ).

Паведаміць пра недакладнасьць