курапатка, палявая сярэдняй велічыні птушка, падобная на курыцу.

курапатка (крупатка, курпатка, карупатка) ж. — агульн., акрамя ўскраіны зах. з. (АЛА, ЛАБНГ, СПЗБ, ЛП, ПБ),
курапатва ж. — зах.-пал. г. (АЛА, ЛАБНГ, ЛП, Насовіч),
курапашка ж. — Добр. (ЛАБНГ),
курапата ж. — спарадычна агульн. (ЛАБНГ, СПЗБ, СЦБ, Сл. Гарадз., НЛ, Шатэрнік),
куропка ж. — Лід. (Сл. Гарадз.),
курапа ж. — Дзятл. (СПЗБ),
курка ж. — Маст. (Сл. Гарадз.),
курачка ж. — Лельч. (ЛП, Мат. Гом.),
дзікая курка — Крыч. (АЛА),
пячорка ж. — Хойн., Ельск. (Мат. Гом.).

Паведаміць пра недакладнасьць