ластаўка, невялікая птушка з вузкімі вострымі крыламі, вёрткая і хуткая ў палёце.

ластаўка ж., ластавейка ж. ласк. — агульн. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Мат. Гарадз., ЛП, НЛГ, Шатэрнік, Янкова, Гарэцкі, Бялькевіч, Станкевіч),
ластачка ж. — Ушацк., Арш., спарадычна паўднёвы ўсход Беларусі, Латгал. р. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, ЛП),
ластавушкі мн. — Івац. (ЖНС),
гранок м. — усх.-пал. р., рэдка віц.-маг. г. (ЛАБНГ, Насовіч, Станкевіч, Юрчанка),
гарунок м. — Кобр. (ЛАБНГ);

берагавая ластаўка:
берагулька ж. — Лід., Астр., Шчуч., Гарадз., Карэл., Бар., Пух., Асіп. (ЛАБНГ, СПЗБ, СЦБ, Мат. мен.-мал., З нар. сл., ЖС),
берагавулька ж. — Віц., Ушацк. (ЛАБНГ),
берагарулька ж. — Навагр., Бял., Бых., Слаўг. (ЛАБНГ, З нар. сл.),
берагуля ж. — Бярэз. (ЛАБНГ, СПЗБ),
берагавушка ж. — Паст. (СПЗБ),
беражанка ж. — Віл., Навагр., Стаўб., Карм. (ЛАБНГ, НС, ЭПБ),
беразянка ж. — Жытк. (ТС),
бірулька ж. — Жытк. (ТС, ЖС),
берагавая (беражная) ластаўка — Докш., Барыс., Круп., Чэрв., Кір., Іван., Клецк., Лун. (ЛАБНГ),
берагавы карглачык, берагавы каршачок — Гл. (ЛАБНГ),
пячурка ж., пячурачка ж. — Карм., Рэч. (ЛАБНГ),
пячурнік м. — Стол. (ЛАБНГ),
пячкур м. — Рэч., Жытк., Стол. (ЛАБНГ, ТС, ЛП),
печарыца ж. — Жытк. (ТС),
печурычка ж. — Лоеў. (Янкова),
норка ж. — Лаг. (ЛАБНГ),
норнічак м. — Іўеў. (ЛАБНГ),
нарэц м. — Пін., Стол. (ЛАБНГ, ЛП),
наравая (наратая) ластаўка — Бяроз., Астр., Драг. (ЛАБНГ),
землянка ж. — Уздз., Рэч, (ЛАБНГ, ЛП),
земляная ластаўка — паўн. р., Воран., Бяроз., Хойн. (ЛАБНГ),
вадзяная ластаўка — Пол., Стол. (ЛАБНГ),
пясчаная ластаўка — Мядз. (ЛАБНГ),
дзікая ластаўка — Рэч. (ЛАБНГ);

вясковая ластаўка:
касістая (ластаўка) — Ветк. (НЛГ);

гарадская ластаўка:
гранок м. — Мсцісл. (Мат. апыт.),
варанок м. — мясц. (ЭПБ).

Паведаміць пра недакладнасьць