перапёлка, невялікая палявая птушка са страката-бурым апярэннем, завостранымі крыламі і куцым хвастом.

перапёлка ж. — агульн., за выключэннем часткі зах.-пал. г. (АЛА, ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гарадз., ЛП, ПБ),
перапяліца ж. — усх.-пал. р. (АЛА, ЛП, Мат. Гом., НЛГ),
пшэпюрка ж. — Гарадз. (АЛА),
падпадзёмка ж. — Стол., Лельч. (ЛП),
падпадзянка ж. — Лун., Стол. (ЛАБНГ, ЛП),
падпадом м. — Стол. (ЛАБНГ),
падпалянка ж. — Свісл. (АЛА, Шаталава),
падпалюшка ж. — Берасц. (АЛА),
пасвісцёлка ж. — Стол. (ЛП),
піхутка ж. — Смарг. (Сл. Гарадз.),
пуцкела ж., путпела ж. — Воран. (АЛА, Шаталава),
курапата ж. — Ваўк. (Сцяшковіч),
дзікая курка (курачка) — Віл., Мсцісл., Стол., Лельч. (АЛА, ЛП, Мат. апыт.),
палявая курка — Лельч. (АЛА).

Паведаміць пра недакладнасьць