пліска, дробная птушка з бела-чорным апярэннем і выцягнутым доўгім хвастом.

пліска ж. — асн. мас. г., за выключэннем віц.-маг. г. (ЛАБНГ, СПЗБ, ЛП, Мат. Гарадз., Каспяровіч, ПБ, ЭПБ),
плісіца ж. — віц.-маг. г. (ЛАБНГ, НЛГ, Мат. Маг., Каспяровіч, Насовіч),
плісаўка ж. — Гарадз. р., Чэрв., Саліг., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, НЛ),
пліскаўка ж. — Чэрв. (Шатэрнік),
плістаўка — Шчуч., Дзятл., Карэл., Латгал. р. (СПЗБ, Мат. Гарадз., НЛ),
пліскаха ж. — Лун. (ЛАБНГ),
валасянка ж., валасьянка ж. — зах.-пал. г. (ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, ЛП),
валаснянка ж. — Жытк. (ТС),
валасяначка ж. — Лун., Лоеў. (ПБ, ЭПБ, Янкова),
валасенчык м. — Лун. (ПБ, ЭПБ),
сітаўка ж., сітка ж., сытка ж., сытаўка ж. — паўдн.-усх. з. (ЛАБНГ, СПЗБ, НС, НЛГ, ЛГ, Янкоўскі),
сыцінка ж. — Петр. (ЛАБНГ),
снытка ж. — Рэч. (ЛАБНГ),
стрыгуска ж. — Верхнядзв. (ЛАБНГ),
трасагуска ж. — Навагр., Кобр., Лях. (ЛАБНГ, СПЗБ, ЛП),
трасуха ж. — Стол. (ЛП),
трасушка ж. — Беластоц. р. (СПЗБ),
богаўка ж., бохаўка ж. — Верхнядзв., Мёр., Беш. (ЛАБНГ, НС, ЖНС),
букаўка ж., бухаўка ж., бугаўка ж. — паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, СПЗБ),
пастушка ж., пастушачка ж. — Воран. (ЛАБНГ, СПЗБ),
зямлянка ж. — Стол. (ЛП),
абманка ж. — Люб. (ЛАБНГ),
верацейка ж. — Паст. (СПЗБ),
цёпка ж., цёпучка ж. — Драг. (ЛАБНГ, ЛП),
старнатка ж. — Беш. (НС),
карэтка ж. — Лельч. (ЛП),
дохтарка ж. — Бабр. (ЛАБНГ),
жаўтабрушка ж. 'жоўтая пліска' — Лід., Навагр., Драг., Стол. (ЛАБНГ, СПЗБ, НЛГ, ЛП).

Паведаміць пра недакладнасьць