сініца, пеўчая дробная птушка з лімонна-жоўтым апярэннем падбрушша і жаўтлява-зялёнай спіной.

сініца ж., сінічка ж. — агульн. (АЛА, ЛП, Янкоўскі),
сінюк м., сінючок м. — паўн.-зах. з. (АЛА, СПЗБ, Мат. Гарадз., Янкоўскі),
сінічок м., сінчык м. — Петр., Лоеў., Браг. (Мат. Гом., Янкова),
сіньдзік м. — Гл. (Янкоўскі),
сівокрана ж. — Петр. (Мат. Гом.),
снягур м., снягурка ж. — Гл., Стол. (ЛП, Янкоўскі),
зімоўка ж. — Карэл. (Сцяшковіч),
зімуха ж. — Стол. (ЛП),
сікорка ж. — Іўеў. (Сцяшковіч),
кракоха ж. — Лун. (Шаталава),
ёўчык м. — Лельч. (Мат. Гом.),
бібік м. — Стаўб. (Мат. мен.-мал.).

Паведаміць пра недакладнасьць