снягір, невялікая лясная птушка з кідкім ярка-чырвоным падбрушшам.

снігір м. — усх.-маг. р. (Мат. апыт.),
снягур м. — Карэл., Стол., Маз. (ЛП, ПБ),
снягурка ж. — Стол. (ЛП),
снягурчык м. — Лельч. (ЛП),
гіль м. — паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, СПЗБ, ПБ, Каспяровіч),
гілёк м. — Мядз., Воран., Лід. (СЦБ, Сл. Гарадз.),
краснапёрчык м. — Светлагор. (Мат. Гом.),
папок м. — Смарг. (Сл. Гарадз.),
грачун м. — Лід. (Сл. Гарадз.).

Паведаміць пра недакладнасьць