удод, лясная невялікая птушка са стракатым апярэннем, веерападобным чубам на галаве і доўгай загнутай уніз дзюбай.

удод м. — усх.-маг. р., Стол., Латгал. р. (СПЗБ, ЛП, Бялькевіч, Насовіч),
удут м. — Малар. (ЛП),
дод м. — Стаўб. (СЦБ),
аўдот м., аўдут м., воўдат м. — Брасл., Касц., Стол., Лельч., Маз. (СПЗБ, ЛП, Мат. Гом.),
кухач м. — Стаўб. (СЦБ),
тукаўка ж. — Віц. р. (Каспяровіч),
футкала ж. — Гарадз. (СПЗБ),
вутва ж. — Драг. (ЛП),
зязюля жыдоўская — Стол., Старадарож. (ЛП, Мат. апыт.).

Паведаміць пра недакладнасьць