цецярук, лясная буйная птушка з чорным (у самак - стракатым) апярэннем.

цецярук м. — агульн., за выключэннем усх.-маг. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, ПБ, Гарэцкі, Каспяровіч),
цецярлюк м. — усх.-маг. р. (Гарэцкі, Бялькевіч, Насовіч, Яўсееў, Мат. апыт.),
цярлюк м. — Чач. (Мат. Гом.),
цярук м. — Латгал. р. (СПЗБ),
цецер м. — Чэрык. (ЛАБНГ),
касяк м. — Маз. (ЛП),
касач м. — Чач. (Мат. Гом.).

самка:
цяцера ж. — агульн. (ЛАБНГ, СПЗБ, ЛП, НЛГ, Станкевіч, Янкоўскі),
цяцёра ж. — Латгал. р. (СПЗБ),
цяцерка ж. — Стол. (ЛАБНГ),
цецеручыха ж. — Шчуч. (СПЗБ),
цяцерва ж. — Стол. (ТС).

Паведаміць пра недакладнасьць