вуж, неядавітая змяя з шэрай, бураватай, амаль чорнай спіной, белым у чорныя плямы брухам і жоўтымі плямамі па баках галавы.

вуж м. — агульн. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Шатэрнік, Насовіч, Мат. апыт.),
гуж м. — Паням. р., зах.-пал. г., Акц., Асіп., Кліч. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Мат. Гарадз.),
уж м. — спарадычна паўн.-зах. з., зах.-пал. г., Віц., Вілен. р. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ),
юж м. — зах.-пал. г. (ЛАБНГ, АЛА),
вужака ж., вужачка ж. памянш., вуджака ж. — паўн.-усх. д., за выключэннем віцебскай падгрупы гаворак, Мен. р., Чэрв. р., спарадычна паўдн.-усх. з., Драг. (ЛАБНГ, АЛА, Шатэрнік, Бялькевіч, Насовіч),
гужака ж., ужака ж. — Віл., Лаг. (ЛАБНГ, АЛА, ЖС),
вужак м., гужак м., ужак м. — паўн.-зах. з., Вілен. р. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ),
вужліс м. — Вілен. р. (СПЗБ),
гад м. — усх.-пал. р. (ТС, НС),
гебра ж. — Валож. (СЦБ),
даўгун м. — Дзятл. (Сл. Гарадз.),
заскронец м. — Валож. (ЛАБНГ).

самка:
вужыха ж. — Стол., Слаўг. (ТС, Мат. апыт.),
вужачыха ж. — Слаўг. (Мат. апыт.).

Паведаміць пра недакладнасьць