мядзянка (вераценніца), неядавітая змяя шэрага, шэра-бурага або медна-чырвонага колеру; бязногая яшчарка буравата-шэрага колеру з цвёрдай гладкай луской на целе.

мядзянка ж. — спарадычна паўн.-зах. з., Вілен. р. (СПЗБ, ЭСБМ),
медзяніца ж. — Краснап. (Бялькевіч, ЭПБ),
медная змяя — Вілен. р. (СПЗБ),
мядзяная гадзюка — Брасл. (ЛАБНГ),
паданка ж. — Малар. (НЛ),
падальніца ж. — Жаб. (ЛАБНГ),
падалец м. — Гарадз. (Цыхун),
жалезніца ж., жалязніца ж., залезніца ж. — Шчуч., Ваўк. (СПЗБ),
вераценніца (вераценіца) ж. — спарадычна паўн.-усх. д., Дзятл. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. апыт.),
верацённіца (верацёніца) ж. — Чэрв., Стол. (ЛАБНГ, СПЗБ, ТС),
верацёніза ж. — Брасл. (ЛАБНГ),
верацяніца ж. — Паст. (СПЗБ),
верацёльніца ж. — Стол., Лельч. (ЛАБНГ),
верацёнка ж. — паўн.-усх. д. (Мат. апыт.),
вярцёўка ж., вярцелка ж. — Хоц., Чэрык. (ЛАБНГ),
верацённік м. — Дзятл. (Мат. Гарадз.),
верацяннік м. — Мсцісл. (ЛАБНГ),
верасённік м. — Стол. (ТС),
верцет м. — Кобр. (ЛАБНГ),
слівень м. — усх.-маг. р., спарадычна ўсх. з., спарадычна Паням. р., Чэрв. р., Мядз., Стол. (ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, Бялькевіч, Насовіч, ЭПБ, Мат. апыт.),
слівянь м. — Дзятл. (ЛАБНГ),
аслівень м. — Мядз. (СЦБ),
слімень м. — Ушацк., Гл., Лоеў., Уздз., Нясв., Стол., Малар. (ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, Янкоўскі, Янкова),
слімень м. — Пол., Ушацк., Віл., Пруж., Лун. (ЛАБНГ, СПЗБ),
слімак м. — Мёр., Карэл., Пруж., Берасц. (ЛАБНГ),
сляпак м. — Жаб. (ЛАБНГ),
сляпень м. — Верхнядзв. (СПЗБ, Насовіч),
слізень м. — Віл., Лельч. (ЛАБНГ, СПЗБ),
смуж м. — Драг. (ЛАБНГ),
грута ж. — Берасц. (ЛАБНГ),
нарыца ж. — Лун. (ЛАБНГ),
завюцьтак м. — Брасл. (ЛАБНГ).

Паведаміць пра недакладнасьць