жэрах , драпежная буйная рыба сямейства карпавых, з прагоністым, падціслым з бакоў целам, пакрытым дробнай светлай луской, і з шырокім ротам.

бялізна ж., белізна (белюзна, белезна, білізна, блізна) ж. — Маг. р., Гом. р., паўдн. р., а таксама Смален. р. (ЛАБНГ, ЛП, Н. сл-сць, З нар. сл., ЭПБ, Жукаў, Дабравольскі, Усачова),
бялюга ж. — паўдн. р. (ТС, ЛП, Шатэрнік, Жукаў),
бялуга ж. — мясц. (Жукаў),
белесць ж., белест м. — Маг. р. Смален. р. (Жукаў, Усачова),
жараспер м., жарасель м. жараствень м., жарствіль м., жарасцьвель м., жэрасць м. жывасцёр м. — паўн. р., а таксама Смален. р. (Жукаў, Шатэрнік, Дабравольскі, Усачова),
жэрах м. — Гом. р. (Усачова),
шаштапёр м. — Смален. р. (Дабравольскі),
шараспер м. — паўн.-зах. з., Смален. р. (Жукаў, Дабравольскі),
беласпер м., белашпер м., белашпёр м., дзеляспёр м. — паўн.-зах. з. (СПЗБ, ЖС, Жукаў, Усачова),
болень м. — Астр. (СПЗБ),
ганец м. — паўн.-зах. з. (Усачова),
конь м. — Маг. р. (Усачова).

Паведаміць пра недакладнасьць