лешч, буйная рыба з шырокім плоскім целам.

буйная рыба гэтага віду:
лешч м. — агульн. (СПЗБ, ТС, З нар. сл., Каспяровіч, Бялькевіч, Драздовіч, Жукаў, Усачова, ЭСБМ, Мат. апыт.),
ляшч м. — Вілен. р., зах.-бран. р. (СПЗБ, Растаргуеў).

назвы па часе нерасту:
красавік м. — Жытк. (Мат. Гом.),
вярбовік м., вербавік м. — паўн.-зах. з., а таксама Лоеў. (Жукаў, Янкова),
лазовік м. — паўн.-зах. з. (Жукаў),
каласавік м. — Пол. (З нар. сл., Жукаў),
юр'евік м. — Маг. р. (Жукаў),
мікольнік м. — паўн.-зах. з., паўдн. р. (Жукаў, Усачова),
ябланевік м. — паўн.-зах. з. (Жукаў, Усачова),
калоснік м. — Брасл. (Усачова),
сіняк м. — паўн.-зах. з. (Жукаў),
чаромушнік м. — паўн. р. (Жукаў),
бярозавік м. — паўн. р. (Жукаў),
лапушнік м. — Брасл. (Усачова),
садовік м., сінюк м. — мясц. (Жукаў),
чароха м. — Смален. р. (Дабравольскі).

гусцяра, а таксама і лешч (звычайна невялікі):
гусцяра (усцяра) ж., гусцёрка (усцёрка) ж., гусцярва ж., усцюр м. — паўдн. р. (Усачова),
гусцёрына ж. — паўн. р. (СПЗБ, СЦБ, З нар. сл., Жукаў, Усачова),
сцёрка ж. — паўн. р. (Жукаў, ЭПБ),
лускар м. — паўн. р. (ЛАБНГ),
лупар м. — Маг. р. (Усачова),
лускерка ж. — паўн. р. (Усачова),
ласкурына ж. — Пол. (З нар. сл.),
ласкірка ж. — паўн. р. (Жухаў, Мат. апыт.),
пласкірка ж. — паўдн. р. (ЛП, Жукаў),
ласкір м., пласкір м., ласкуток м. — Чэрык. (Бялькевіч, Усачова),
пласкуха ж. — Гл. (Янкоўскі),
лескаўка ж., леска ж., ляскуха ж., плескаўка ж., блескаўка ж., падлеска ж. — паўдн. р. (ЛАБНГ, ЛП),
лйска ж., ляскаўка ж. — паўдн. р. (ЛП, Мат. Гом., Усачова),
лешчаўка ж. — паўдн. р. (ЛАБНГ, ЛП),
ляшчук м. — паўдн. р. (ЛАБНГ, ЛП),
падляшчоўка ж. — паўдн. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, СЦБ, ЛП, З нар. сл.),
падлешчык м. — пераважна ўсх. з. (ЛАБНГ, СПЗБ, ЛП, Каспяровіч, Жукаў),
крупель м., кругель м., круглік м. — зах.-пал. г. (ЛП, ТС),
кромпль м. — паўн. р. (Жукаў),
сухашчопка ж. — Чэрык. (ЛАБНГ),
сухарэбрыца ж. — паўн.-зах. з. (Жукаў),
сухарэба ж. — паўн. зах. з., а таксама Вілен. р. (Усачова),
губар м. — мясц. (Жукаў),
лётка — паўн. р. (Каспяровіч, Жукаў, Усачова),
сівуха — паўн. р. (Жукаў).

сінец:
сіньга ж., сінец м. — паўдн. р. (ЭПБ, Жукаў),
кляпец м. — паўдн. р. (Жукаў),
лескаўка ж. — усх.-пал. р. (ЛП).

белавочка:
белавочка ж., кляпец м., глазач м., лупар м., сінец м., сіньга ж. — паўдн. р. (Жукаў, ЭПБ, ЛЛБ, Усачова),
губар м. — мясц. (Жукаў),
сопа ж. — паўдн. р. (ЛП),
касатка ж. — паўдн. р. (ТС, ЛП).

Паведаміць пра недакладнасьць