мінога, невялікая рыбападобная жывёліна з целам шэрага колеру без лускі, формай нагадвае чарвяка і жыве ў рэчках на дне, закапаўшыся ў чысты пясок.

вугрыца ж., угрыца ж. — Гарадз., Уздз. (ЛАБНГ, Сл. Гарадз., Жукаў),
гугрык м. — Жытк. (ТС),
верацёнка ж., верацённіца ж., вераценнік м. — Маг. р., Гом. р. (СПЗБ, Жукаў, Мат. апыт.),
сік м., сікла ж., сіколка (сікоўка) ж., сікаўка ж. — Маг., Бых., Петр. (ЖНС, Мат. Гом., Мат. апыт.),
мінога ж. — Астр. (СПЗБ),
вяртух м. — Раг. (СПЗБ),
свіга ж. — Гарадз. (Мат. апыт.),
піскун м. — Смален. р. (Дабравольскі),
уюн м., уюнчык м., юравіца ж., мянёга ж. — мясц. (Жукаў).

Паведаміць пра недакладнасьць