пячкур, невялікая рыба з верацёнападобным целам, пакрытым буйной луской, з бурай спінкай і жаўтавата-серабрыстымі бакамі з папярочнымі плямамі, з вусікамі па баках рота, жыве ў рэках і азёрах, трымаючыся на пясчаным дне.

пячкур м., пяшкур м., пяскур м., пяскар м. — агульн. (ЛАБНГ, ДСБ, ЛП, З нар. сл., Янкоўскі),
пяхтур м. — Чэрык. (Мат. Маг.),
келб м., кялбун м., кялбух м., кялба ж. зборн. — паўн.-зах. з., Гарадз. р. (СПЗБ, СЦБ, НЛ, Сцяцко, Сцяшковіч, Цыхун, Жукаў),
коўб м., коўбік м., коблік м., каўбун м., коўбель м., скоблік м. — паўдн. р. (СПЗБ, НЛ, ТС),
курмель м., крумель м. — паўн. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, СЦБ, НС, З нар. сл., Каспяровіч, Жукаў, Усачова),
шарак м. — Лаг. (СПЗБ),
чвырак м. — Капат. (СПЗБ),
сікерка ж. — Астр. (СПЗБ),
кручок м. — Гарадз. (Цыхун),
васказоб м. — Лоеў. (Янкова),
пескавод м. — Жытк. (Палессе),
гнілапузь м. — Жлоб. (ЖС),
піскіж м. — усх.-маг. р. (Насовіч, Мат. апыт.),
дудорга ж., стаўпец м. — паўдн. р. (Жукаў),
поўх м. — паўдн. р. (ЛП),
сопурха ж., сопуха ж., снопурха ж. — паўдн. р. (Палессе).

Паведаміць пра недакладнасьць