уюн, невялікая рухавая рыба з падоўжаным целам з бура-жоўтай скурай з трыма цёмнымі палоскамі па баках, пакрытая дробнай луской, з вусікамі над ротам, жыве ў травяністых вадаёмах са стаячай вадой і ілістым дном.

уюн (вуюн, ваюн, віюн, в'юн, юн, юнь) м. — агульн. (ЛАБНГ, СПЗБ, СЦБ, З нар. сл., Бялькевіч, Растаргуеў),
вілюн м. — Калінк. (ЛАБНГ),
піскун м. — паўн. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, НС, З нар. сл., Усачова),
піскур м. — Гарадз., Маст., Шчуч., Воран. (ЛАБНГ, СПЗБ),
піскуж м., піскіж м. — Круп., Мсцісл. (ЛАБНГ, Насовіч),
пішчаль м. — Докш., Віл. (ЛАБНГ),
сліж м., сліжык м. — Гарадз., Смарг., Віл., Мядз., Малад. (ЛАБНГ, Цыхун),
кроўж м. — Віл. (ЛАБНГ),
громш м. — Смарг. (СПЗБ),
багнік м. — мясц. (Насовіч).

Паведаміць пра недакладнасьць