шчупак, драпежная рыба з доўгім выцягнутым тулавам шэра-зялёнага або бурага колеру ў плямах, з вялікай сплюснутай галавой, з шырокай зубастай пашчай, жыве ў рэках і азёрах.

шчупак м. — агульн., але пераважна паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, З нар. сл., Каспяровіч, Шатэрнік, Бялькевіч, Тарнацкі),
шчупака ж. — Лаг. (АЛА),
шчука ж. — агульн., але пераважна ўсх. з. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, З нар. сл., Тарнацкі),
кажушак м., кажушка ж., кажухна н. павеліч., кажушша н. павеліч. — Лельч., Жытк., Стол. (АЛА, ТС, НЛ, ЛП, З нар. сл., Н. сл-сць),
барак м. 'вялікі шчупак' — Жытк. (ТС),
падонак м. 'донны шчупак' — Чэрв. (СЦБ),
жабяк м. 'кароткі тоўсты шчупак' — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
крыжняк м. 'буйны шчупак' — Дзятл. (ЖС),
жабнік м. 'доўгі і тонкі шчупак' — Дзятл. (ЖС);

невялікі шчупак:
жарлюк м. — Жытк. (ТС),
жаглак м. — Светлагор. (Мат. Гом.),
жагаўка ж. — Нараўл. (З нар. сл., Мат. Гом.),
зеляпак м. — Жытк. (ТС),
лабач м., лабок м. — Стол. (ТС),
сіняўка ж. — Дзятл., Гл., Лун., Жытк., Лельч., Хойн. (ТС, Мат. Гом., Сцяшковіч, Янкоўскі, Тарнацкі),
сіняпорац м. — Стол. (ТС),
сінчук м. — Петр. (Мат. Гом.),
сінюк м. — Стаўб. (СЦБ),
галах м. — Стол. (ТС),
штынец м. — Карэл. (ЖС),
спіцун м. — Жытк. (ТС).

самка:
шчука ж. — агульн. (ЛАБНГ),
кажушка ж. — Жытк. (ТС).

назвы па часе нерасту:
марцоўка ж. — Пол. (З нар. сл.),
апрэлеўка ж. — Пол. (З нар. сл.).

Паведаміць пра недакладнасьць