аса, перапончатакрылае джалячае насякомае з яркім паласатым брушкам, якое корміцца павукамі, насякомымі і іх лічынкамі, нектарам і пылком раслін.

аса ж. — Старадарож., Люб., Смарг., Глыб., Беластоц. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. апыт.),
асва ж. — паўн. і часткова паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, СЦБ, Мат. мен.-мал., Насовіч, Бялькевіч, Дабравольскі),
осва ж. — Віл., Докш. (СЦБ, Мат. мен.-мал.),
восва ж. — Лаг., Дубр., Гор., Слаўг., Карм. (ЛАБНГ, СЦБ, Мат. мен.-мал., Мат. апыт.),
воспа ж. — віц.-маг. г. (ЛАБНГ, Каспяровіч, Мат. апыт.),
восма ж. — Валож. (СЦБ),
оксва ж. — Валож. (СЦБ),
воскла ж. — Віл., Паст. (СПЗБ),
восла ж. — Віл., Кругл. (ЛАБНГ),
васла ж. — Віл. (СПЗБ),
важва ж. — Астр., Малад. (АЛА, СПЗБ),
акспа ж. — Паст. (ЛАБНГ),
высва ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
восял м. — Малад. (ЛАБНГ),
асвянка ж. — Мядз. (ЛАБНГ),
шуршала ж. — Воран. (ЛАБНГ),
рабка ж. — Стол. (ТС).

Паведаміць пра недакладнасьць