жук, насякомае з жорсткім надкрыллем.

жук м., жучок м. памянш. — агульн. (СПЗБ, ТС, Мат. апыт.),
жужла ж. — паўн.-зах. з. (СПЗБ, СЦБ, Гарэцкі),
бужук м. — Воран. (СПЗБ),
бужуль м. — Вілен. р. (СПЗБ),
жукар м. — Гарадз. (СПЗБ).

гнаявік:
гнаяк м. — Дзятл. (ЖС),
нарыўнік м. — Ветк. (Шаталава),
навознік м. — Лаг. (Шаталава),
гнаявік м. — Брасл., Мсцісл. (СЦБ, Мат. апыт.),
жужак чорны — Паст. (СПЗБ).

даўганосік:
слонік м. — Браг., Рэч., Раг. (Мат. Гом.)

жужаль:
жужалка ж. — Валож.,
жужаліца ж. — Мсцісл. (Мат. апыт.).

караед:
швед м. — Касц., Драг. (Мат. Маг., ЛП, Каспяровіч),
караед м. — Свісл. (СПЗБ),
шашаль м. — Дзятл., Жытк. (ТС, Мат. Гарадз.)

Паведаміць пра недакладнасьць