кароўка божая, жучок чырвонай, жоўтай або белай афарбоўкі з плямкамі.

кароўка божая — агульн. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Мат. Гарадз., ЖС),
богава кароўка — Гарадз. р., Чач., Касц., Краснап. (ЛАБНГ, АЛА, Мат. Гарадз., Бялькевіч),
богава цялушка — Малад. (ЛАБНГ),
муроўка ж. — Мёр. (Шаталава),
кароўка-муроўка (мароўка) — Глыб., Рас., Мёр., Гор., Чач., Добр. (ЛАБНГ, АЛА),
коўка-муроўка — Шкл. (ЛАБНГ, АЛА),
багоўка ж. — Пол. (АЛА),
кароўка-багоўка (бугоўка) — паўн. р. (ЛАБНГ, АЛА),
божка-кароўка — Клім. (ЛАБНГ),
кароўка-буроўка — Віц., Шум., Карм. (АЛА, ЛАБНГ),
кароўка-бурушка — Чач. (ЛАБНГ),
буркаўка-кароўка — Тал. (ЛАБНГ),
кароўка ж. — спарадычна паўн.-усх. з., Пруж., Бераст. (ЛАБНГ, АЛА, ЭПБ),
бедрык м. — Кобр., Малар. (ЛАБНГ),
бядронка ж. — Гарадз. р. (ЛАБНГ, Сцяшковіч),
ведрык м. — Драг., Іван. (ЛАБНГ, ЖС),
вядронка ж., ведранец м. — Шчуч. (АЛА, СПЗБ),
ядронка ж., ядранец м. — Гарадз., Маст., Шчуч. (ЛАБНГ, АЛА, Цыхун),
ядронец м. — Гарадз. (СПЗБ),
ядранка ж. — Маст. (ЛАБНГ, АЛА),
едрайка ж. — Маст. (ЛАБНГ, АЛА),
едрына ж. — Гарадз. (СПЗБ),
ядзерка ж. — Нясв., Навагр., Свісл., Карэл., Лях. (ЛАБНГ, АЛА, ЖС, Мат. мен.-мал.),
ядзерка-падзерка — Зэльв. (ЛАБНГ, АЛА),
петрык м., пятро м. — сл.-маз. г., а таксама ўсх. частка зах.-пал. г. (ЛАБНГ, АЛА, ТС),
пятрушка м. — Мядз., Паст. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. мен.-мал.),
петрачок м. — Докш., Асіп. (ЛАБНГ, АЛА),
петра-паўла — Брасл. (ЛАБНГ, АЛА),
педрык м. — Іван. (ЖНС),
петранка ж. — Ваўк. (Сл. Гарадз.),
пятрушачка-душачка — Брасл. (Шаталава),
пятрук-пятрук — Вілен. р. (СПЗБ),
хведар м. — Драг. (ЛАБНГ),
хведарка м. — паўдн. р. (ЛАБНГ, АЛА, НЛ),
хадорка ж. — Кліч. (ЛАБНГ, АЛА),
пендарка м. — Старадарож. (ЖНС),
андрэйка м. — Уздз., Бых., Смал., Малад., Бярэз. (ЛАБНГ, АЛА, СЦБ, Мат. мен.-мал.),
андрушок м. — Віл., Гор. (ЛАБНГ),
андрэйка-братка 'вялікая божая кароўка з чорнымі кропкамі' — Бярэз. (ЛАБНГ, АЛА),
андрэйка-купарэйка — Пух. (ЛАБНГ, АЛА),
андрэйка-салавейка — Бярэз. (Мат. мен.-мал.),
андрэйка-бажок — Лаг. (ЖС),
божжа андрэйка — Лаг. (ЛАБНГ, СПЗБ),
іванька ж. — Круп. (ЛАБНГ, СПЗБ),
сідарка м. — Кобр. (ЛАБНГ),
кандрацька м. — Бярэз. (ЛАБНГ, СПЗБ),
братка-кандратка — Бярэз. (Мат. мен.-мал.),
пагодка-ягодка — Лаг. (Шаталава),
матрунка ж. — Капыл. (ЛАБНГ, АЛА),
матруна-калода — Берасц. (Шаталава),
хадорка ж. — Кліч., Круп. (ЛАБНГ, АЛА),
сонейка н. — Жытк., Карэл., Пін. (ЛАБНГ, АЛА),
сэрданька н. — Пруж. (Шаталава),
зазулька (зоўзулька) ж. — Жаб., Стол. (ЛАБНГ),
зазуля-кавуля — Жаб. (Шаталава),
калода ж., калодачка ж. — Нясв., Ваўк., Лід., Пін., Пруж. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. мен.-мал.),
калода-багода — Кам. (Шаталава),
бабачка-каробачка — Берасц. (Шаталава),
канарэйка-божачка — Леп. (ЛАБНГ, АЛА),
мурашка-пумпашка — Гарадоц., Воран. (ЛАБНГ, СПЗБ),
пумпарушка-рыбушка — Воран. (ЛАБНГ, АЛА),
бабушка-рабушка — Воран. (Шаталава),
педурка-седурка — Кам. (ЛАБНГ, АЛА),
сэндарка-пендарка — Кобр. (ЖС),
шчодрык м. — Драг., Іван. (ЛАБНГ, АЛА),
жук-пятрук — Беластоц. р. (СПЗБ),
прошка-рабошка — Віц. (ЛАБНГ, Шаталава),
нагодачка-пагодачка — Лаг. (Шаталава),
полік м. — Гарадз. (ЛАБНГ, АЛА),
бобрык м. — Стол., Берасц. (ЛАБНГ, ТС),
барбуха ж. — Віл. (ЖС, Шаталава),
карбачок м. — Плешч., Лаг. (ЛАБНГ, АЛА),
ляпошачка ж. Гор. (АЛА),
ляпошка ж. — Лаг. (ЛАБНГ),
казулька ж. — Лун. (ЛАБНГ, АЛА),
малотка ж. — Гарадз. (ЖНС),
чыбрушка ж. — Берасц. (ЖС),
рачышнік м. — Шчуч. (ЛАБНГ),
маскалік м. — Стол. (ЛАБНГ),
анцюн-паланцюн — Мядз. (ЛАБНГ),
страказа ж. — Лаг. (ЛАБНГ),
барабуха ж. — Віл. (ЛАБНГ),
пацерка ж. — Ваўк. (Сл. Гарадз.),
чэчар м. — Саліг. (ЛАБНГ),
дзянчак м. — Лях. (ЛАБНГ, АЛА),
пава ж. — Мёр. (Шаталава),
карагода ж. — Кам. (Шаталава),
клемка ж. — Мядз. (Шаталава),
дранчык м. — Слуц. (Шаталава),
палетка ж. — Віл. (Шаталава).

Паведаміць пра недакладнасьць