клоп, невялікае насякомае-паразіт, якое корміцца крывёю жывёл і чалавека.

клоп пасцельны:
клоп м. — паўн.-усх. д., сярэд.-бел. г. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Мат. Гарадз., Бялькевіч),
калоп м. — Віл. (ЛАБНГ),
клап м. — Стол. (ЛАБНГ),
блашчыца ж. — паўдн.-зах. д. і ўсх. частка зах.-пал. г. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, ТС, СЦБ, НЛ, З нар. сл., Мат. Гарадз., Мат. мен.-мал., Янкоўскі, Цыхун, Сцяшковіч, Шаталава),
блуска ж., плуска ж. — заходняя частка зах.-пал. г. (ЛАБНГ, АЛА),
плюска ж. — спарадычна зах. з. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Мат. Гарадз., Тарнацкі, Цыхун),
плюсква ж. — паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, СПЗБ),
блыха ж. — цэнтр. частка паўдн.-зах. д. (ЛАБНГ).

клоп расліннаедны:
смярдзюх м., смярдзюха (смярдзюха) ж., смяджуха ж., смярдзюшка ж., смярдзючка ж., смярдзюхаўка ж., смярдзячка ж., смярдзенка ж. — спарадычна паўдн.-зах. д. (ЛАБНГ, Мат. Гом., Сл. Гарадз., Насовіч),
бздзюль м., бздзіль м., бздуль м., бзьжзюль м., бздзюля ж., бздзюлька ж., бздзюха (бздзюха) ж., бздуха ж. — Маг. р., Гом. р., Мен. р., усх.-пал. р. (ЛАБНГ, Каспяровіч, Бялькевіч, Насовіч),
смыродніца ж. — Дзятл. (ЛАБНГ, ЖС),
ванючка ж. — Ушацк., Нясв., Краснап., Чач. (ЛАБНГ, СЦБ),
ванюха ж. — Светлагор., Лун. (ЛАБНГ),
блыха ж. — спарадычна цэнтр. частка паўдн.-зах. д. (ЛАБНГ),
блашчыца ж. — спарадычна паўдн.-зах. д. (ЛАБНГ),
плюска ж., плюсква ж. — Астр., Ашм., Іўеў., Гарадз., Ваўк., Берасц. (ЛАБНГ),
плусква ж. — Кобр. (ЛАБНГ),
плуска ж. — Малар, (ЛАБНГ),
блусква ж. — Кобр., Драг. (ЛАБНГ),
скочка ж. — Бар. (ЛАБНГ),
пікша ж., бікздыкша ж. — Рэч. (ЛАБНГ).

клоп вадзяны:
верхавушка ж. — Стол. (ТС).

Паведаміць пра недакладнасьць