матылёк, насякомае з дзвюма парамі крылаў, пакрытых пылком рознага колеру, ад якога залежыць іх афарбоўка.

матылёк м., матыль м. — паўдн.-зах. д., сярэд.-бел. г. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ),
матылік м., матыльчык м., мятылік м. — Бяроз., Іван., Ганц., Пін. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ),
матылка ж., матылька ж. — Гарадз. р., зах.-пал. г. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ),
матылячка ж. — Бераст. (ЛАБНГ),
матэлка ж. — Шчуч. (АЛА),
мятлік м., мятлічак м., мятлічка ж. — пераважна паўн. частка паўн.-усх. д. (ЛАБНГ, АЛА, Шаталава),
мятлачак м. — Віц. (ЛАБНГ),
мятлак м., мяклаша ж. — Гарадоц., Шум. (ЛАБНГ, АЛА),
мятлух м. — Віц. (Каспяровіч),
мятлушка ж., мятлуха ж. — паўдн. частка паўн.-усх. д. (ЛАБНГ, АЛА, ЖНС, Каспяровіч, Яўсееў, Гарэцкі, Юрчанка),
мятлышка ж. — Віц. (Каспяровіч),
мятлуха ж. — Лід. (Сл. Гарадз.),
мятлюшак м. — Бых. (ЛАБНГ),
бабка ж. — зах. частка ўсх.-пал. р. (ЛАБНГ, АЛА),
бабачка ж. — зах. частка ўсх.-пал. р., спарадычна віц.-маг. г. (ЛАБНГ, АЛА),
папяльнуха ж. — Кобр. (ЛАБНГ),
папянюх м. — Малар. (ЛАБНГ),
цярэшка ж. — Бял. (Яўсееў, Насовіч),
цярохаўка ж. — зах.-бран. р. (Растаргуеў),
перапёлка ж. — зах.-пал. г. (ЛАБНГ, АЛА),
піталішка ж. — Паст., Астр. (ЛАБНГ, СПЗБ),
кацярэжка ж. — Ветк. (Мат. Гом.),
ведзьма ж. 'вялікі матылёк цёмнага колеру' — Гарадз. (Цыхун),
смяртэльнік м. 'начны матылёк' — Іўеў. (Сл. Гарадз.),
цьма ж. 'маленькі начны матылёк' — Гарадз. (Сл. Гарадз., Цыхун).

Паведаміць пра недакладнасьць