агульная назва:
пчолы мн. — агульн. (Мат. апыт.),
пшчолы мн. — паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, СГТЗБ),
валоскія пчолы 'разнавіднасць пчол' — Стаўб. (СЦБ),
гнядыя пчолы 'разнавіднасць пчол' — Драг. (ЛП),
медавая пчала — Паст. (З нар. сл.).
дзікія (лясныя) пчолы:
слепацень м. — усх.-пал. р., Лун., Івац., Ганц., Бых., Асіп. (ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, ЛП, З нар. сл., НЛГ),
слепет м. — Калінк., Кір. (НС),
слепень м. — Чэрв., Асіп., Гл., Чач., Браг. (ЛАБНГ),
сляпень м. — Круп., Мсцісл., Чэрык., Хоц., Рэч. (ЛАБНГ),
слепец м. — Браг. (ЛАБНГ),
сляпец м. — Смарг. (ЛАБНГ),
слетка ж. — Жлоб. (ЛАБНГ),
бароўка ж. — Бар., Пруж. (ЛАБНГ),
чамярыца ж. — Стол. (ЛП).
матка 'пчаліная самка':
матка ж. — агульн. (НС, Насовіч, Мат. апыт.);
матка, якая закладае трутнёвую чарву:
трутнёўка ж. — агульн. (ЛП, Мат. апыт.),
трутоўка ж. — Малар., Маз., Стол., Гарадз. (ЛП, Цыхун).
труцень 'самец у пчол':
труцень м. — агульн. (СПЗБ, ТС, Насовіч, Мат. апыт.),
ваданос м. — Гарадз. (Сл. Гарадз.).
пчаліная разведка:
іск м. — паўн.-усх. д. (ЛАБНГ, СПЗБ, СЦБ, З нар. сл., ЖНС, НС, Мат. апыт., Мат. мен.-мал.),
іска ж. — Лун. (ЛАБНГ),
зыска ж. — Пін. (ЛАБНГ),
поіск м. — Жытк. (ЛАБНГ),
скаль м. — паўдн.-зах. д. (ЛАБНГ, ТС, ЛП, НС, З нар. сл.),
скаля м. — Стол. (ЛАБНГ),
скеля ж., шкаля ж. — Хоц. (ЛАБНГ),
скала ж. — Шчуч., Маст., Зэльв., Слон., Кам., Бяроз. (ЛАБНГ),
скалля ж. — паўн.-усх. з. (ЛАБНГ, НС, ЛП, З нар. сл.),
ходкі мн. — Кобр., Іван., Малар. (ЛАБНГ),
паходкі мн. — Малар., Лельч. (ЛАБНГ, ЛП),
уход м. — Шчуч. (ЛАБНГ),
разведка ж. — агульн. (ЛАБНГ, ЛП).
яечкі і лічынкі ў пчол:
чарва ж. — агульн. (З нар. сл., Мат. Гарадз., Мат. апыт.),
чэр ж. — Раг. (З нар. сл.),
заседзь ж. — Іўеў. (З нар. сл.),
люлька ж. 'лічынка пчалы' — Малар. (ЛП),
дзятва ж. 'пчолы, якія выходзяць з лічынак, і лічынкі' — Паст., Мсцісл., Смален. р. (З нар. сл., Дабравольскі, Мат. апыт.).