п'яўка, прэснаводны чарвяк, які корміцца кроўю жывёл і чалавека, прысмоктваючыся да іх цела.

п'яўка ж. — агульн. (ЛАБНГ, СПЗБ, Бялькевіч),
пляўка ж. — Навагр., Карэл., Стаўб., Ганц., Драг., Іван. (ЛАБНГ, НЛ, З нар. сл.),
піяўка ж. — Рас., Карэл., Клім. (ЛАБНГ),
п'яўга ж. — Стол., Лун., Лельч. (ЛАБНГ, ТС),
п'явіца ж. — Гарадз., Івац. (ЛАБНГ),
плявіца ж. — Бераст., Пін. (ЛАБНГ),
півалка ж. — Гарадоц., Віц. (ЛАБНГ),
апівалка ж. — Гарадоц. (ЛАБНГ),
упівалка ж. — Гарадоц. (ЛАБНГ),
вадзянка ж. — Дзятл. (Сл. Гарадз.),
пугаўка ж. — мясц. (Насовіч).

Паведаміць пра недакладнасьць