сараканожка ж. — агульн. (ЛАБНГ, СПЗБ, Цыхун),
шараножка ж. — паўн.-зах. з. (ЛАБНГ),
станога ж. — паўдн. р. (ЛАБНГ, ЛП, Шаталава),
станожка ж. — паўн.-зах. з. (ЛАБНГ),
станог м. — Стол. (ЛАБНГ),
стаган м. — Гарадз. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, З нар. сл., ЖС, Нар. сл-сць),
шастаножка ж. — Смарг. (ЛАБНГ),
танканожка ж. — Смарг. (ЛАБНГ),
макруха ж. — усх.-маг. р., Калінк. (ЛАБНГ, Бялькевіч, Насовіч),
макруш м. — Паст., Гарадоц. (ЛАБНГ, СПЗБ),
макруша м. — Паст., Гарадоц. (ЛАБНГ, СПЗБ),
макранка ж. — Сен., Краснап. (ЛАБНГ, Бялькевіч),
мархвотка ж. — Добр. (ЛАБНГ),
бабура ж. — мясц. (Насовіч).
Паведаміць пра недакладнасьць