святляк м., светлячок м. — агульн. (АЛА),
агеньчык м. — Старадарож. (АЛА),
светаянскі агеньчык — Гарадз. (Цыхун),
мышачы агонь — Маз. (АЛА),
мышыны агонь — Браг. (АЛА),
гнілячок м. — Воран. (АЛА, Шаталава),
чарвяк м., чарвячок м. (што свеціць, свеціцца і інш.) — спарадычна агульн. (АЛА),
смаляны чарвяк — Смарг. (АЛА),
святушчы чарвяк — Паст. (АЛА),
ясны чарвяк — Пол. (АЛА),
свіцячы чарвяк — Лаг. (АЛА),
светлы чарвяк — Кам. (АЛА),
асінавы чарвяк — Кам. (АЛА),
блішчасты чарвяк — Зэльв. (АЛА),
светаянскі чарвяк — Шчуч. (АЛА),
рабачок м. — Астр., Воран. (Мат. Гарадз.).
Паведаміць пра недакладнасьць