слімак, малюск, які мае ракавіну:
слімак м. — зах. з. (АЛА, СПЗБ),
чарапашка ж. — паўдн.-усх. з. (АЛА, Янкова),
чарапаха ж. — Шкл. (АЛА),
чарапах м. — Петр. (АЛА),
ракушка ж. — Стаўб., Шкл., Дубр., Бых., Маз. (АЛА),
ракавіна ж. — Рас. (АЛА),
ракаўка ж. — Пін. (АЛА),
смоўж м. — Смал., Пух., Бял. (АЛА, Шатэрнік, Насовіч),
смоўжык м. — Стаўб. (АЛА),
смужак м. — Шчуч. (АЛА),
п'яўка ж. — паўн. р., паўдн. р. (АЛА),
п'явачнік м. — паўдн. р. (АЛА),
п'яўчур м. — Берасц. (АЛА),
скалка ж. — Стол., Мсцісл. (АЛА, Мат. апыт.),
масляк м. — Пух. (СЦБ),
слізень м. — Касц., Берасц. (АЛА),
слівень м. — Бабр. (АЛА),
гніляк м. — Карэл. (АЛА),
кружолка ж. — Віц. (АЛА),
круцік м. — Лаг. (АЛА),
казёл м. — Стаўб. (СЦБ),
улітка ж. — спарадычна ўсх. з. (АЛА),
жабіна карытца — Мядз. (СЦБ).
смоўж, малюск без ракавіны:
смоўж м. — паўн. р., а таксама спарадычна паўн.-зах. з. (АЛА, СПЗБ, ЖС, Бялькевіч),
смуж м. — Тал., Шкл., Мсцісл., Берасц. (АЛА, Шаталава, Станкевіч),
смужок м., смаўжак м. — Шчуч. (АЛА, СПЗБ),
смоўжык м. — Стаўб. (АЛА),
слімак м. — пераважна зах. з. (АЛА, СПЗБ),
слімень м. — Ганц., Асіп., Касц., Саліг. Стол., Лун., Жытк. (АЛА, ТС),
слівень м. — Петр., Раг. (АЛА),
слізень м. — Лоеў. (Янкова),
слізняк м. — Дубр., Капыл. (АЛА),
сліжань м., склізня ж. — Бял. (Яўсееў),
слішч м. — Жытк. (НЛ),
слюж м. — Лельч. (АЛА),
гніляк м. — Карэл. (АЛА),
п'яўка ж. — паўн.-зах. з., паўдн. р. (АЛА),
ракушка ж. — Бабр., Бых. (АЛА),
чарапашка ж. — Маз., Бабр. (АЛА),
улітка ж. — Гарадз., Слаўг. (АЛА),
паўлюк м. — Воран. (СПЗБ).