сляпень м. — паўн.-усх. д., сярэд.-бел. г. (ЛАБНГ, СПЗБ, Бялькевіч, Насовіч),
асляпень м. — Паст., Докш., Лаг. (ЛАБНГ, СЦБ, Янкоўскі),
слепень м. — Гл., Рэч., Калінк., Добр. (ЛАБНГ, Янкоўскі),
слепацень (слепацень) м. — Стаўб., Уздз., Лоеў. (ЛАБНГ, НЛ),
слепецень (слепяцень) м. — Рэч., Лоеў. (ЛАБНГ),
сляпак м. — паўн.-зах. д., зах.-пал. г. (ЛАБНГ, ТС, СПЗБ, НЛ, Нар. сл-сць, ЖНС, Шаталава),
сляпняк м. — Гарадз. р. (ЛАБНГ, СПЗБ),
сляпец м. — Глыб., Смарг., Бял., Гор., Шкл., Гарадз., Слон., Стаўб., Нясв., Клецк., Нараўл., Браг. (ЛАБНГ, СПЗБ, Цыхун),
слівень м. — Рэч. (ЛАБНГ),
здрок м. — Лоеў., Жытк. (Мат. Гом., Янкова),
крук м. — Бераст. (Сцяшковіч),
гіз м. — Дзярж., Пух. (СЦБ),
гіль м. — Валож., Стаўб. (ЛАБНГ, СЦБ),
кусучка ж. экспр. — Дзятл. (ЖС).
Паведаміць пра недакладнасьць