страказа, драпежнае насякомае з доўгім брушкам і дзвюма парамі празрыстых сеткавых крылаў.

страказа ж. — агульн. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Бялькевіч),
стрэлка ж. — паўн. р., паўн.-зах. з., Леп., Барыс., Чашн., Круп., Тал., Бял., Лёзн., Бых., Раг., Бабр. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Сл. Гарадз., Каспяровіч, Шаталава),
страла ж. — Брасл., Мядз. (ЛАБНГ, АЛА),
стралец м. — Астр., Віц. (ЛАБНГ, АЛА),
строк м. — Шчуч. (ЛАБНГ),
стрыжка ж. — Івян., Навагр., Слаўг. (АЛА, НС),
бабка ж., бабачка ж. — сл.-маз. г. (ЛАБНГ, АЛА, Мат. мен.-мал., Шаталава),
жалезная баба — Уздз. (ЛАБНГ),
конік м. — паўдн. р. (ЛАБНГ, АЛА, ТС),
зыкаўка ж. — Чав., Мсцісл., Смален. р. (ЛАБНГ, Бялькевіч, Дабравольскі, Мат. апыт.),
зыкалка ж. — Чач. (АЛА),
швайка ж. — Кір., Калінк. (ЛАБНГ),
шайка ж. — Лоеў. (Янкова),
пшайка ж., пчайка ж. — Рэч., Браг., Светлагор. (ЛАБНГ, Мат. апыт.),
чайка ж. — Лоеў. (ЛАБНГ),
каза ж. — Воран., Пін. (ЛАБНГ),
козка ж. — Івац. (СПЗБ),
козлік м. — Бяроз., Кобр. (ЛАБНГ),
маскаль м. — Бых., Ветк., Слаўг. (ЛАБНГ, АЛА),
сечка ж. — Гор. (ЛАБНГ, АЛА),
важка ж. — Ваўк., Лях. (ЛАБНГ, СПЗБ),
бздыр м. — Чэрв. (СПЗБ),
бздыкатора ж. — Свісл. (Сцяшковіч),
пстранга ж. — Ашм. (СПЗБ),
дзед м. — Лельч. (ЛАБНГ),
шкляр м. — Гарадз. (Сцяшковіч),
вадзяная курка — Нясв. (ЛАБНГ),
лялечка ж. 'сіняя страказа' — Жытк. (АЛА, ТС).

Паведаміць пра недакладнасьць