хрушч м. — Віц. р., Мсцісл., Уздз., Ваўк. (Мат. Гарадз., Мат. мен.-мал., Каспяровіч, Станкевіч),
хрушэль м., грушэль м. — Слон. (ЖС, Сцяшковіч),
маёвік м. — Жытк. (ТС),
маёўка ж. — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
майскі жук — Смарг., Шчуч., Латгал. р. (СПЗБ, ЭПБ),
маёвы жук — Паст. (СПЗБ),
дубовы жук — Ашм. (Станкевіч),
лазовы жук — Мядз. (НС),
кляновы жук — Брасл. (СПЗБ),
кацярынка ж. — Віц. р. (Каспяровіч),
брангуль м. — Вілен. р. (СПЗБ),
грамбуль м. — Воран. (СПЗБ),
грамле мн. — Слон. (СПЗБ).
Паведаміць пра недакладнасьць