шашаль, насякомае атрада жукоў, лічынкі якога псуюць вырабы са скуры, точаць дрэва і пад.

шашаль м. — агульн. (СПЗБ, ТС, Мат. Гарадз., Мат. апыт.),
шашань м. — Люб. (СПЗБ),
шашун м. — Петр. (Шаталава),
шыцюк м. — Лід. (Сцяшковіч),
чыльчак м. — Люб., Жытк. (ТС, ЖС),
шыльгіна ж. — Стол. (ТС),
шыльнега м. — Стол. (ТС),
шыльнік, шыльняк м. — Жытк. (ТС),
шыльпак м., шыльчак м. — Стол. (ТС),
швед м. — Чэрв., Касц. (Мат. Маг., Каспяровіч).

Паведаміць пра недакладнасьць