жывёла, свойская скаціна (каровы, авечкі)

жывёла ж., жывёліна ж. адзінк. — пераважна паўдн. зах. д. (ДАБМ, АЛА, СПЗБ, Мат. Гарадз., Бялькевіч, Станкевіч),
жывіна ж. — Гарадз., зах.-пал. г. (ДАБМ, АЛА, Мат. Гарадз., ЖС, Сцяшковіч, Шаталава, Тарнацкі),
жываціна ж. — Гарадоц., Кобр. (АЛА),
скаціна ж., скацініна ж. адзінк. — агульн. (ДАБМ),
скот м. — агульн., пераважна ўсх. з. (ДАБМ),
худоба ж., худобіна ж. адзінк. — паўдн.-усх. з., зах.-пал. г. (ДАБМ, Тарнацкі),
тавар м., таварына ж. адзінк. — паўдн.-усх. з. (ДАБМ, АЛА, ТС, З нар. сл., Мат. Гом., Янкоўскі, Шаталава, Тарнацкі),
таварац м. — Лельч. (НЛГ),
гавяда (гаўяда) н. — Старадарож., Люб., Слуц., Лун., Жытк., Краснап. (ДАБМ, АЛА, СПЗБ, СЦБ, З нар. сл., Тарнацкі),
гоўе н. — Петр. (З нар. сл.),
гаўя н. — Слуц. (ДАБМ),
быдла н., быдліна ж. адзінк. — паўн.-зах. з. (ДАБМ, АЛА, СПЗБ, Тарнацкі),
набытак м. — Маст., Свісл., Карэл. (АЛА, Сцяшковіч),
стычына ж. — Мёр. (АЛА).

адна жывёліна:
шарсціна ж. экспр. — Лёзн., Слаўг., Стол. (ДАБМ, АЛА, ТС),
хасціна ж. 'пражэрлівая жывёліна' — Саліг. (Н. сл-сць),
ваўкарэзіна ж., ваўковіна ж. 'парваная ваўкамі жывёліна' — спарадычна агульн. (Мат. апыт.),
здыхала н. эмац., здыхля ж. эмац., здыхляціна ж. эмац. 'слабая або худая жывёліна' — спарадычна агульн. (Мат. апыт.),
скрап м. 'худая, запушчаная жывёліна' — Гарадз. (ЖНС),
хабэта ж. 'старая жывёліна' — Ваўк. (Сл. Гарадз.),
ведамнік м. 'жывёла вядомай пароды' — Мсцісл. (Юрчанка).

жывёліна мінулагодняга прыплоду:
леташак м. — Рэч., Гом., Чач., Мсцісл. (Мат. Гом., Юрчанка, Насовіч),
пярэзімак м. — агульн. (СПЗБ, З нар. сл., Янкоўскі, Шаталава),
перазімовак м. — Барыс. (СПЗБ),
гадун м. — Астр., Старадарож., Чэрв. (СПЗБ),
гадунец м. — Пух. (СПЗБ),
выпустак м. — Гл., Нараўл. (З нар. сл., Янкоўскі),
гадавік м. — Мсцісл., зах.-бран. р. (Юрчанка, Растаргуеў).

жывёліна гэтага году:
сёлетак м. — Мядз., Мсцісл. (НС, Юрчанка, Насовіч),
сёлеташак м. — усх.-маг. р. (Насовіч),
сёлетка ж. — усх.-маг. р. (Насовіч),
сігалетка ж. і м. — Ушацк. (НЛ),
пералетак м. — Гл., усх.-маг. р. (Янкоўскі, Бялькевіч),
летавік м. 'прыведзеная летам' — Мсцісл. (Юрчанка),
вясняк м. 'прыведзеная ўвесну' — усх.-пал. р. (ЖС),
асянчук м. 'прыведзеная ўвосень' — Касц., Клецк. (НЛ, Янкоўскі).

жывёліна двухгадовага ўзросту:
двухлетак м. — Гарадз. (Сл. Гарадз.),
другак м. — паўн. р. (Каспяровіч).

жывёліна трох год:
трацяк м. — Віл., Гарадз., Стол., Жытк., Петр., Лельч., паўн. р., зах.-бран. р. (ТС, З нар. сл., Каспяровіч, Растаргуеў),
трацязімак м. — Ваўк., Вілен. р. (СПЗБ, Мат. Гарадз.).

маладая жывёла (у сукупнасці):
маладняк м. — агульн. (АЛА, Насовіч).

Паведаміць пра недакладнасьць